Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца затрымала міліцыя. Яго засудзілі на 10 сутак


Павал Севярынец, архіўнае фота
Павал Севярынец, архіўнае фота

Пра затрыманьне Паўла Севярынца Свабодзе паведаміла ягоная жонка Вольга.

6 жніўня Суд Фрунзэнскага раёну пакараў Паўла Севярынца, аднаго зь лідэраў пратэстаў супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў, 10 суткамі арышту.

Сам Павал Севярынец на паседжаньне суду не прыйшоў. Суд палічыў знаходжаньне Севярынца ля рэстарацыі са сьцягам несанкцыянаваным пікетам і пакараў яго 10 суткамі арышту.

Палітык заявіў Свабодзе, што лічыць гэты прысуд беззаконьнем, што ўлады такім чынам хочуць зьбіць хвалю пратэсту супраць рэстарацыі ля Курапатаў.

«Варта будзе працягвацца, нягледзячы на арышт лідэраў, тут праблемы няма. Каб варта спынілася, трэба арыштаваць некалькі соцень чалавек, якія ў ёй бяруць удзел па чарзе. На пачатку ліпеня ўжо былі арыштаваныя шэсьць найбольш актыўных удзельнікаў, але гэта не спыніла нашую варту»,— сказаў Севярынец Свабодзе перад затрыманьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG