Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны, якія мяжуюць з Расеяй, атрымаюць ад ЗША $6,3 мільярда на ўмацаваньне абараназдольнасьці


Амэрыканскі Кангрэс за рэкордны тэрмін прыняў абаронны бюджэт на 2019 фінансавы год і адправіў яго на подпіс прэзыдэнту. У ім прадугледжаны рост вайсковых выдаткаў больш як на 2 адсоткі і павелічэньне колькасьці ўзброеных сілаў на 15600 чалавек.

У дакумэнт закладзена фінансаваньне ваенных акцый у Аўганістане, Сырыі, Емэне, Іраку, Нігеры, Лібіі і Самалі, якія ажыцьцяўляюцца ў рамках барацьбы з тэрарызмам. Дакумэнт, аднак, адлюстроўвае зьмену ў прыярытэтах Пэнтагону ад ранейшай арыентацыі на войны малой інтэнсіўнасьці ў бок проціборства зь дзьвюма іншымі звышдзяржавамі, Кітаем і Расеяй.

Прадугледжана выдзяленьне 6,3 мільярда на ўмацаваньне абараназдольнасьці краін, якія мяжуюць з Расеяй, акрамя таго, Пэнтагону даручана разгледзець магчымасьці разьмяшчэньня амэрыканскіх баявых падразьдзяленьняў у Польшчы на пастаяннай аснове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG