Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэжысэр расейскіх сэрыялаў здымае фільм пра Янку Купалу


Янка Купала
Янка Купала

На кінастудыі «Беларусьфільм» пачаліся здымкі фільма пра жыцьцё і творчасьць Янкі Купалы. Рэжысэрам кінастужкі Ўладзімер Янкоўскі, які да гэтага ўдзельнічаў у стварэньні некалькіх расейскіх сэрыялаў.

Працоўная назва праекта «Пакуль будзе неба» — гэта спасылка на знакамітыя радкі «Не загаснуць зоркi ў небе» народнага паэта Янкі Купалы.

Як піша «Советская Белоруссия», прэм’ера кінастужкі чакаецца праз год, улетку 2019 году.

Вядома, што кіно будзе пачынацца са сцэны Купальля, а самаго Купалу сыграюць 5 актораў, якія пакажуць паэта ў розныя пэрыяды яго жыцьця.

Здымкі пройдуць ня толькі ў Беларусі, плянуецца выезд у Вільню, Санкт-Пецярбург і Маскву. У плянах кінастудыі выпусьціць поўнамэтражны фільм і яго чатырохсэрыйную тэлевізійную вэрсію.

Рэжысэр «Пакуль будзе неба» Ўладзімер Янкоўскі — прадстаўнік акторскай дынастыі. Яго бацька — народны артыст СССР Расьціслаў Янкоўскі, дзядзька — актор Алег Янкоўскі.

У паслужным сьпісе Ўладзімера Янкоўскага зь дзясятак прац у якасьці рэжысэра сэрыялаў расейскай вытворчасьці «Сямейныя каштоўнасьці», «Грамадзянін Ніхто», «Час Сыча», «Халасьцяк», «Аддзел С. С. С. Р» і іншых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG