Грышка:
Кажуць, тата Колі
Непапраўна хворы.
Мо, ня ўсё ў парадку? -
Нам гаворыць ТАСС.
Саўка:
Грышка, тата Колі
Быць ня можа болен.
Он всягда здаровы,
Проста высшы клас.
Есьлі ж тату Колі
Беспакояць болі,
Што-та с паясьніцай
Ілі з галавой,
Грышка:
Дык прыдворны лекар
Лек чароўны ўколе...
Саўка:
І апяць здаровы,
І апяць жывой.
Грышка:
Кажуць, тата Колі
Не пайшоў на поле,
Адмяніў гастролі
Па Гомельшчыне.
Саўка:
Грышка, тата Колі -
Усё ў ягонай волі.
Усё яму падвласна,
Ты павер уж мне.
Есьлі ж тата Колі
Чэм-та недаволен -
Можэт, арытмія
Ілі нейкі збой...
Грышка:
Дык прыдворны лекар
Лек чароўны ўколе...
Саўка:
І апяць здаровы,
Вечна маладой.