Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы пайшоў: суды пачынаюць разглядаць справы мэдыкаў-карупцыянэраў. Абноўлена

абноўлена

Аркадзь Патапаў у клетцы для падсудных, да пачатку паседжаньня
Аркадзь Патапаў у клетцы для падсудных, да пачатку паседжаньня

Суд Менскага раёну прыступіў да разгляду крымінальнай справы намесьніка галоўнага ўрача Менскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталя, які быў затрыманы 27 сьнежня 2017 году і абвінавачваецца ў неаднаразовым атрыманьні хабару.

Як адзначае БелаПАН, Аркадзю Патапаву інкрымінуюцца злачынствы, прадугледжаныя часткамі 1 і 2 арт. 430 КК (атрыманьне хабару, у тым ліку паўторна ў буйным памеры).

Пачынаючы ад траўня 2015-га і да снежня 2017 году абвінавачаны атрымліваў грошы ад індывідуальных прадпрымальнікаў за прыцягненьне іх у якасьці падрадчыкаў для рамонту на аб’ектах мэдустановы. Усяго выяўлена 24 эпізоды атрыманьня хабараў.

Як паведаміў БелаПАН адвакат Патапава Руслан Якаўлеў, той прызнаў сябе вінаватым у атрыманні хабараў.

«Абвінавачаны ў поўным аб’ёме прызнае сваю віну. У зробленым шчыра раскайваецца. Ён раней не судзімы. Мае на ўтрыманьні двух непаўналетніх дзяцей, шматдзетны бацька. Прымае меры да поўнай кампэнсацыі шкоды», — распавёў Якаўлеў.

Адвакат Руслан Якаўлеў
Адвакат Руслан Якаўлеў

Паводле адваката, бок абароны спадзяецца на тое, што суд улічыць гэтыя абставіны ў якасьці зьмякчальных пры пастанове прысуду і абраньні меры пакараньня. Разьлічвае на мінімальнае пакараньне (гэта тры гады пазбаўленьня волі), а таксама на магчымую адтэрміноўку пакараньня ў выпадку поўнага пакрыцьця сумы хабару (паводле ч. 2 арт. 77 КК). Адвакат адзначыў, што гаворка ідзе не зусім пра кампэнсацыю шкоды, а пра суму хабару. На сёньняшні дзень яна судом не зацьверджаная.

Чарговыя затрыманьні па справе лекараў. КДБ: у схованках дырэктара РНПЦ знойдзена паўмільёна даляраў

Абласная пракуратура прад’явіла абвінавачанаму пазоў аб спагнаньні на карысьць дзяржавы эквівалент «беспадстаўна атрыманай выгады» на суму звыш 46 тысяч рублёў.

Калі суд прызнае Патапава вінаватым у шматразовым атрыманьні хабару, яму можа быць прызначана пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьня права займаць пэўныя пасады да 5 гадоў. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Масавыя затрыманьні мэдыкаў

Сёлета ў чэрвені стала вядома пра масавыя затрыманьні ў мэдыцынскай галіне. За злачынствы, прадугледжаных арт. 430 («Атрыманьне хабару»), арт. 431 («Даваньне хабару») і арт. 243 («Ухіленьне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў») Крымінальнага кодэксу ўжытыя розныя меры стрыманьня ў дачыненьні да 37 службовых асобаў. Усяго ў «справе мэдыкаў» фігуруюць звыш 60 чалавек.

Усе яны, як сьцьвярджаюць у КДБ, неаднаразова атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароды за садзейнічаньне ў пастаўцы мэдабсталяваньня і мэдыцынскіх прэпаратаў па завышаных цэнах. Усім прыцягнутым да крымінальнай адказнасьці, за выключэньнем апошніх затрыманых, выстаўленыя абвінавачаньні паводле названых крымінальных артыкулаў.

Затрыманьні мэдыкаў. Што важна ведаць

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Што здарылася: Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі раскрыў карупцыйную схему ў сфэры закупак мэдтэхнікі.

  • 11 чэрвеня стала вядома пра затрыманьне дырэктара Цэнтру экспэртыз аховы здароўя Аляксандра Сталярова, а таксама ягонага намесьніка (за стварэньне для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў паставак імпартнага мэдычнага абсталяваньня ў дзяржаўныя шпіталі і паліклінікі).
  • 18 чэрвеня «Ежедневник» паведаміў пра «масавыя затрыманьні ў структурах Мінздароўя» — больш за 10 чалавек — у межах апэрацыі аб пастаўках у беларускія мэдычныя ўстановы абсталяваньня па завышаных цэнах, паводле відавочна ашуканскіх схемаў.
  • Сярод затрыманых аказаўся кіраўнік мэдыцынскай службы Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.
  • 19 чэрвеня МУС паведаміла пра затрыманьне галоўнага патолягаанатама Мінздароўя, кіраўніка гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага цэнтру Аркадзя Пучкова (за хабар цягам 10 год на суму каля 200 тысяч даляраў).
  • 25 чэрвеня СМІ паведамілі пра затрыманьне на мінулым тыдні галоўнага ўрача Менскай абласной лякарні Андрэя Каралько (нібыта за «перавышэньне службовых паўнамоцтваў») і начальніка ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму Андрэя Стрыжака.
  • 25 чэрвеня КДБ абнародаваў выяўленыя факты хабарніцтва ў сфэры аховы здароўя. Старшыня КДБ Валер Вакульчык паведаміў, што затрыманыя і ўзятыя пад варту 33 службовыя асобы, а ўсяго трапіла пад увагу больш за 50 чалавек (за атрыманьне і даваньне хабару, а таксама за ўхіленьне ад сплаты сум падаткаў і збораў). Фактычна ўсе яны віну прызналі і супрацоўнічаюць са сьледзтвам.

  • 28 чэрвеня старшыня КДБ заявіў, што здабыткам галоснасьці стала яшчэ ня ўся інфармацыя пра карупцыйныя злачынствы — цяпер вядзецца сьледзтва, інфармацыі будзе значна больш.

  • Паводле намесьніка генпракурора Беларусі Аляксея Стука, сфэра аховы здароўя лідзіруе па колькасьці карупцыйных злачынцаў: 114 за пяць месяцаў 2018 году.

«Ідзі і грабі». Былы высокапастаўлены чыноўнік мінздароўя камэнтуе «справу мэдыкаў»

КДБ: Чыноўнікам ад мэдыцыны давалі да 350 тысяч даляраў хабару за раз

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG