Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі арыштавалі былога прэзыдэнта Робэрта Качар’яна


У Армэніі суд на два месяцы арыштаваў былога прэзыдэнта краіны Робэрта Качар’яна. Яго абвінавачваюць у зьвяржэньні канстытуцыйнага ладу. Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле — 15 гадоў пазбаўленьня волі. Качар’яна затрымалі 26 ліпеня. Сам ён называе выстаўленыя яму абвінавачваньні палітычна матываванымі, а справу — сфабрыкаванай.

Качар’ян — другі прэзыдэнт Армэніі. Ён узначальваў краіну з 1998 па 2008 год. Справа ў дачыненьні да яго распачатая з прычыны сілавога разгону акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2008 годзе. Тады мітынгоўцы, прыхільнікі Лявона Тэр-Петрасьяна, які пацярпеў паразу, патрабавалі перагляду вынікаў галасаваньня. У сутычках з паліцыяй загінулі 10 чалавек. Качаран абвясьціў надзвычайнае становішча, пратэсты ў краіне спыніліся.

Адным з арганізатараў мітынгаў 2008 году быў цяперашні прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян. У 2010 годзе па абвінавачваньні ў арганізацыі беспарадкаў яму прысудзілі сем гадоў калёніі. У траўні 2011 году Пашыньян выйшаў на волю паводле амністыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG