Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп гатовы ўвесьці «вялікія санкцыі» супраць Турэччыны, калі ўлады ня вызваляць затрыманага там амэрыканскага пастара Эндру Брансон, які знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Прэзыдэнт ЗША напісаў у Твітары, што ЗША увядуць супраць Турэччыны вялікія санкцый за працяглае затрыманьне пастара Брансона, «вялікага хрысьціяніна, сем’яніна і выдатнага чалавека».
«Ён моцна пакутуе. Гэта нявінны чалавек сваёй веры і павінен быць неадкладна вызвалены!» — дадаў Трамп.
Камэнтары прэзыдэнта ЗША былі зробленыя праз гадзіну пасьля таго, як віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс выказаў аналягічную пагрозу, папярэдзіўшы аб «значных санкцыях» супраць Анкары.
«Для прэзыдэнта Эрдагана і турэцкага ўраду ў мяне ёсьць пасланьне ад імя прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі: вызваліць пастара Эндру Брансона цяпер ці быць гатовымі да наступстваў», — сказаў Пэнс, выступаючы ў Дзяржаўным дэпартамэнце ў Вашынгтоне на мерапрыемстве па адстойваньні рэлігійных свабодаў.
Брансон, які працаваў у Турэччыне больш за 20 гадоў, быў заключаны ў турму ў 2016 годзе і праз год абвінавачаны ў тэрарызьме і шпіянажы, дапамозе групоўкам, якія, па сьцьвярджэннях Анкары, удзельнічалі ў пацярпелым няўдачу вайсковы перавароце ў 2016 годзе.
Брансон утрымліваўся пад вартай да 25 ліпеня. Затым яго перавялі пад хатні арышт. Дзяржаўны сакратар Майк Пампэа заявіў, што перавод пастара пад хатні арышт зьяўляецца недастатковай мерай і што яму павінна быць дазволена пакінуць Турэччыну.