Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабраць вучня ў школу ў Менску каштуе 900 рублёў. Гэта сярэдні месячны заробак


Вучні малодшых клясаў
Вучні малодшых клясаў

Зборы дзіцяці ў школу абыдуцца бацькам ад 200 да 900 рублёў. Як паведаміла на прэс-канфэрэнцыі галоўная спэцыялістка ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Сьвятлана Шыцікава, сума будзе залежаць ад камплекту гардэробу і ўзросту вучня.

«У параўнаньні зь мінулым годам кошт экіпіроўкі практычна не змяніўся: для вучняў малодшых класаў — ад 202 да 750 рублёў, для старшаклясьнікаў — ад 235 да 890 рублёў. Сюды ўваходзяць швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак і школьныя прылады», — пералічыла Сьвятлана Шыцікава.

Паводле чыноўніцы, беларуская прамысловасць падрыхтавала каля 250 мадэляў гарнітураў, пінжакоў, кашуляў, штаноў і спадніц для дзяўчатак і каля 230 для хлопчыкаў. У дадатак да іх прапанавана 85 мадэляў трыкатажнай вопраткі.

Варыянты школьнага абутку ўключаюць 90 мадэляў для хлопчыкаў і 80 для дзяўчатак, 50 відаў для заняткаў фізкультурай і спортам і 30 для актыўнага адпачынку. Прапанавана больш як 200 мадэляў ранцаў, заплечнікаў і партфэляў.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, сярэдні заробак за чэрвень у Менску склаў 950 рублёў. У параўнаньні зь мінулым годам ён вырас прыкладна на 150 рублёў. Калі сабраць школьніка старшых клясаў у максымальнай камплектацыі, будзе якраз дастаткова. Іншая справа, калі ў сям’і іх некалькі.

Пра школьныя выдаткі для іншых рэгіёнаў Беларусі на прэсавай канфэрэнцыі не казалі.

Каб сабраць дзіця ў школу, патрэбна 500 даляраў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG