Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі тэракту ў дзень выбараў ў Пакістане сталі 29 чалавек, дзясяткі параненыя


Месца тэракту
Месца тэракту

Ахвярамі тэракту ў горадзе Квета на паўднёвым захадзе Пакістану сталі 29 чалавек, яшчэ 30 параненыя, некаторыя зь іх — у крытычным стане. Напад зьдзейсьніў сьмяротнік — ён падарваў бомбу ля ўваходу на выбарчы ўчастак.

Адказнасьць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Месца, дзе адбыўся тэракт, ачэпленае. Брыгада сапёраў, якая прыбыла на месца пазьней, знайшла ў нападніка гранату, якая не разарвалася.

У Пакістане ў сераду праходзяць усеагульныя выбары ў ніжнюю палату парлямэнту і рэгіянальныя заканадаўчыя органы. Выбарчыя ўчасткі адкрытыя па ўсёй краіне. Гэта не адзіны тэракт у Пакістане падчас выбарчай кампаніі.

13 ліпеня ў выніку двух нападаў як найменш 133 чалавекі загінулі, больш за 230 былі параненыя там жа, у горадзе Квета. Адказнасьць за напад таксама ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG