Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дактары: пагрозы жыцьцю пацярпелых на адэскай трасе беларусаў няма


Аварыя ў Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны, у якой загінулі 5 чалавек зь Беларусі
Аварыя ў Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны, у якой загінулі 5 чалавек зь Беларусі

Пагрозы жыцьцю пацярпелым у выніку ДТЗ у Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны беларусам няма, такая інфармацыя ў нядзелю прагучала ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

«Напярэдадні дзевяць пацярпелых дастаўленыя ў Гомель. У абласным шпіталі яны прайшлі поўнае абсьледаваньне. Шасьцярых адпусьцілі дадому, астатнія пакуль у стацыянары. Двое знаходзяцца ў траўматалёгіі, адзін — у нэйрахірургіі», — распавяла намесьніца галоўнага лекара Крываазёрскага шпіталю Любоў Скрыпчанка.

Паводле яе, у пацярпелых чэрапна-мазгавыя траўмы, множныя ўдары і пераломы ключыцы. Стан іх стабілізавана: пагрозы жыцьцю няма.

Раніцай 20 ліпеня на адэскай трасе каля мястэчка Крывое Возера беларускі мікрааўтобус, які перавозіў беларускіх турыстаў з Адэсы ў Гомель, урэзаўся ў грузавік, што стаяў на ўзбочыне. Кіроўца мікрааўтобуса і чацьвёра пасажыраў загінулі. 12 атрымалі розныя траўмы. Кіроўцу грузавіка затрымала паліцыя.

У Гомель перавезьлі 9 з 12 беларусаў, пацярпелых у ДТЗ ва Ўкраіне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG