Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты вярнулі канфіскаваныя міліцыяй курапацкія крыжы, пачалі ставіць. ВІДЭА


Зьміцер Дашкевіч падзяліўся радаснай навіной у свой дзень нараджэньня: міліцыя вярнула тры сямімэтровыя крыжы. Яны падчас сёньняшняй талакі будуць устаноўленыя ў Курапатах. Таксама замоўлены і прывезены брус на дзевяць шасьцімэтровых крыжоў.

Машыну, якой Зьміцер Дашкевіч, Валер Мінец і Ягор Лаўрухін везьлі крыжы ў Курапаты, затрымалі 29 чэрвеня з удзелам ДАІ і «людзей у цывільным». Кіроўцу і пасажыраў неўзабаве адпусьцілі, а машына з крыжамі была арыштаваная.

Тыдзень таму Мінец атрымаў пастанову Міністэрства ўнутраных справаў аб выніках праверкі па адміністрацыйнай справе супраць яго. Справа за «парушэньне правілаў гандлю» спыненая ў сувязі з адсутнасьцю складу правапарушэньня. Удакладнялася, што канфіскаваныя крыжы можна забраць зь Ленінскага РАУС.

Не чакаючы рашэньня сілавікоў, 6 ліпеня Зьміцер Дашкевіч з паплечнікамі паставілі новыя крыжы ў Курапатах, нягледзячы на пратэсты з боку чыноўнікаў. Актывістам пагражалі адказнасьцю і зносам крыжоў дырэктар Бараўлянскага лясгасу Аляксандар Мірановіч і намесьнік старшыні Менскага райвыканкаму Аляксандар Мякіньнік.

Крыжы ў Курапатах: асаблівы цынізм зайца з пункту гледжаньня ваўка

Што важна ведаць аб пратэстах супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

  • Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы яго закрыцьця.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • 27 чэрвеня наведніцы рэстарацыі на аўтамабілі зьбілі актывіста Леаніда Кулакова, у яго пералом рукі.
  • Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 13 ліпеня паведаміў пра нейкія дамоўленасьці з уладальнікам рэстарацыі, але якія гэта дамоўленасьці — пакуль не сказаў.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

​Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG