Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія пачала санкцыйную працэдуру супраць Вугоршчыны праз «закон Сораса» аб міграцыі


Вугорскія паліцыянты ў транзытнай зоне для мігрантаў на мяжы з Сэрбіяй, красавік 2017 году
Вугорскія паліцыянты ў транзытнай зоне для мігрантаў на мяжы з Сэрбіяй, красавік 2017 году

Прадстаўніца Эўрапейскай камісіі Наташа Бэрта абвясьціла ў чацьвер, што Эўракамісія вырашыла запусьціць супраць Вугоршчыны санкцыйную працэдуру ў сувязі з прынятымі Будапэштам законамі аб міграцыі.

«Эўракамісія вырашыла падаць у суд ЭЗ на Вугоршчыну за парушэньне эўрапейскага заканадаўства і патрабуе прывесьці законы аб міграцыі ў адпаведнасьць з нормамі Эўразьвязу», — гаворыцца ў заяве Эўракамісіі.

Паводле прадстаўніцы Эўракамісіі, цяпер Будапэшт мае два месяцы, каб «ліквідаваць парушэньні эўрапейскага заканадаўства». Калі гэтага не будзе зроблена, Вугоршчына можа быць пазбаўленая права голасу ў Радзе ЭЗ.

Раней Эўразьвяз пачаў аналягічную санкцыйную працэдуру ў дачыненьні да Польшчы за праведзеную польскім урадам судовую рэформу: яна зрабіла польскія суды залежнымі ад кіруючай партыі.

Вугорскі прэм'ер-міністар Віктар Орбан
Вугорскі прэм'ер-міністар Віктар Орбан

Вугорскі пакет законаў, названы экспэртамі «пакет Сораса», быў агучаны кіруючай партыяй «Фідэс» у траўні 2018 году. Вугорскія ўлады плянавалі пазбавіць права прасіць прытулак мігрантаў, якія трапілі на яе тэрыторыю з краіны, якая лічыцца бясьпечнай. Гэты пункт, паводле задумы «Фідэс», павінен было зьвесці да нуля лік магчымых заяў на атрыманьне прытулку, бо Вугоршчына наўпрост не мяжуе з краінамі, зь якіх мігранты прыбываюць у Эўропу.

Іншы пункт закону ўвёў пакараньне для некамэрцыйных арганізацый і прыватных асоб, якія аказваюць дапамогу нелегальным мігрантам ў Вугоршчыне або фінансуюць такую дзейнасьць. Ім пагражае турэмнае зьняволеньне на тэрмін да аднаго году.

Кіруючая партыя назвала гэтыя законапраекты «Стоп Сорас», не хаваючы, што яны скіраваны супраць дзейнасьці амэрыканскага філянтропа і выхадца з Вугоршчыны Джорджа Сораса. Шэраг праваабарончых некамэрцыйных арганізацый, якія аказваюць інфармацыйную і прававую дапамогу мігрантам, а таксама прадстаўнікам нацыянальных меншасьцяў (галоўным чынам цыганам), атрымлівалі фінансаваньне менавіта з фондаў, заснаваных мільярдэрам.

18 ліпеня міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта заявіў, што ўрад краіны гатовы змагацца супраць санкцыйных працэдураў ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG