Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран падаў у суд на ЗША празь іх выхад зь ядзернай зьдзелкі


Міністар замежных справаў Ірану Махамад Джавад Зарыф
Міністар замежных справаў Ірану Махамад Джавад Зарыф

Міжнародны суд пацьвердзіў атрыманьне пазову Ірану супраць уладаў ЗША ў сувязі з паўторным увядзеньнем Вашынгтонам санкцыяў. Тэгеран лічыць гэтыя дзеяньні адміністрацыі Дональда Трампа парушэньнем угоды па іранскай ядзернай праграме, складзенай Іранам з ЗША і пяцьцю іншымі сусьветнымі дзяржавамі.

Пра падачу пазову днём раней, 16 ліпеня, у Twitter напісаў міністар замежных справаў Ірану Махамад Джавад Зарыф. «Перад пагардай да дыпляматыі і юрыдычных абавязкаў, якую выказваюць ЗША, Іран захоўвае прыхільнасьць вяршэнству закону», — заявіў міністар.


Што адбылося

  • ЗША, Брытанія, Францыя, Нямеччына, Расея, Кітай і ЭЗ падпісалі дамову аб зьняцьці міжнародных санкцыяў з Тэгерану ў 2015 годзе.
  • У адказ Іран пагадзіўся скараціць сваю праграму па ўзбагачэньні ўрану і ўзяў абавязацельства ня распрацоўваць ядзерную зброю.
  • Угода дазволіла Ірану прадаваць на сусьветных рынках сваю нафту і газ.
  • Другасныя санкцыі з боку ЗША засталіся ў сіле.
  • У траўні адміністрацыя Трампа ў аднабаковым парадку выйшла з пагадненьня.

Падчас саміту NATO на мінулым тыдні ў Брусэлі Трамп заявіў, што з узмацненьнем санкцыяў ён чакае званка з Ірану:

«У нейкі момант яны мне патэлефануюць і захочуць дамовіцца. І мы дамовімся».

Прадстаўнік іранскага МЗС Бахрам Газэмі, у сваю чаргу, 17 лiпеня заявіў, што калі Трамп хоча перамоваў пасьля выхаду зь міжнароднай дамовы, «яму давядзецца праявіць ініцыятыву самому», паколькі кіраўніцтва Ірану адмаўляецца ад любых перамоваў з ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG