Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускім войску створаць роту для айцішнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Да восеньскага прызыву ва Ўзброеных сілах Беларусі ўтвораць роту інфармацыйных тэхналёгій, сказаў карэспандэнту Свабоды прэс-сакратар Міністэрства абароны Ўладзімер Макараў.​

Першая інфармацыя пра новае падразьдзяленьне зьявілася ў лютым. Цяпер у міністэрстве распрацоўваюць нарматыўную базу і забясьпечваюць умовы для працы, каб утварыць ІТ-роту да лістапада, сказаў Макараў.

Падразьдзяленьне будзе складацца з прызыўнікоў, якія «дамагліся найбольшых посьпехаў у сфэры інфармацыйных тэхналёгій» і маюць адпаведную вышэйшую адукацыю, гаворыцца на сайце міністэрства.

«Салдаты-айцішнікі» будуць выконваць «навукова-практычныя задачы» ў інтарэсах вайсковага ведамства, за кожным зь іх замацуюць навуковага кіраўніка.

Па інфармацыі dev.by, ІТ-роту ствараюць у Вайсковай акадэміі. Прадстаўнікоў кампаній-рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгій запрашаюць 20 ліпеня на сустрэчу, каб абмеркаваць арганізацыю працы і інфармаваньня супрацоўнікаў ПВТ аб праходжаньні тэрміновай службы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG