Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter заблякаваў уліковыя запісы, зьвязаныя з расейскімі агентамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сетка заявіла, што прыпыніла запісы @DCLeaks_ і @ Guccifer_2, якія 13 ліпеня былі названыя ў абвінаваўчым заключэньні Міністэрства юстыцыі ЗША. Спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер абвінаваціў Расею ва ўмяшаньні ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

Раней ЗША абвінавацілі 12 расейскіх афіцэраў выведкі ў тым, што яны ўдзельнічалі ва ўзломе электроннай пошты Дэмакратычнай партыі ЗША і ва ўцечцы выкрадзеных лістоў ды іншай інфармацыі падчас пазалеташняй прэзыдэнцкай кампаніі.

12 расейскіх выведнікаў абвінавацілі ва ўмяшаньні ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Рэакцыі

Згодна з дакумэнтам, афіцэры ў сваім афіцыйным статусе рабілі спробы ўзламаць кампутарныя сеткі Дэмакратычнга камітэту Кангрэсу, Нацыянальнага Дэмакратычнага камітэту і штабу прэзыдэнцкай кампаніі Гілары Клінтан.

Міністэрства юстыцыі заявіла, што афіцэры распаўсюджвалі інфармацыю ў інтэрнэце пад імёнамі DCLeaks і Guccifer 2.0. Афіцэраў расейскай выведкі абвінавацілі ў рэгістрацыі сайту DCLeaks і адкрыцьці стужкі ў Twitter, дзе гаварылася, што згаданыя асобы зьяўляюцца «амэрыканскімі актывістамі».

Прэсавы сакратар Twitter паведаміў, што ўліковыя запісы былі прыпыненыя за падключэньне да сеткі рахункаў, раней прыпыненых праз парушэньне правілаў кампаніі.

Крэмль адмаўляе, што ўмешваўся ў выбары ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG