Тэрарыст-сьмяротнік 13 ліпеня падарваў сябе на перадвыбарчым мітынгу ў горадзе Квэта, што ў пакістанскай правінцыі Бэлуджыстан. Як піша Deutche Welle, загінулі прынамсі 128 чалавек. Колькасьць ахвяраў можа вырасьці.
Паводле розных ацэнак, колькасьць параненых можа дасягаць 180 чалавек. Гэта самая крывавая атака ў Пакістане прынамсі за апошнія тры гады. Тэрарыст падарваў ад 8 да 10 кг выбухоўкі.
Адканасьць за выбух узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава», але ніякіх доказаў сваёй датычнасьці не прывяла.
Як пішуць мясцовыя СМІ, галоўнай мэтай тэракту мог быць адзін з кандыдатаў на парлямэнцкіх выбарах, прадстаўнік Нацыянальнай партыі, які цяпер знаходзіцца ў лякарні ў крытычным стане. Выбары маюць прайсьці 25 ліпеня.
Гэта ўжо трэці такі тэракт за апошні тыдзень. Таксама 13 ліпеня тэракт на сустрэчы выбарнікаў у горадзе Бану ўнёс жыцьці 4 чалавек, параненыя 39. Выбух 10 ліпеня на сходзе Нацыянальнай партыі ў горадзе Пэшавар загінулі 20 чалавек, у тым ліку лідэр партыі Харун Білур, параненыя 62 чалавекі.