Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША выставілі абвінавачаньні супраць 12 супрацоўнікаў расейскага ГРУ


Намесьнік генэральнага пракурора ЗША Род Розэнстайн
Намесьнік генэральнага пракурора ЗША Род Розэнстайн

У ЗША Вялікае журы выставіла абвінавачаньні супраць 12 супрацоўнікаў расейскай вайсковай выведкі ГРУ ў справе аб ўмяшаньні ў выбары прэзыдэнта ЗША. Пра гэта абвясьціў намесьнік генэральнага пракурора ЗША Род Розэнстайн.

Паводле яго, абвінавачаным інкрымінуецца арганізацыя кібэратакі з мэтай крадзяжу дакумэнтаў і іх наступнай публікацыі. Імёны абвінавачаных пакуль не называюцца.

Паводле Розэнстайна, праваахоўныя органы кіраваліся вяршэнствам права, а не палітычнымі сымпатыямі.

Крэмль дагэтуль неаднаразова адмаўляў любыя цьверджаньні аб сваіх спробах ўмяшацца ў выбарчую кампанію ў ЗША. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ня раз выказваў сумневы ў высновах амэрыканскіх спэцслужбаў пра тое, што Масква спрабавала паўплываць на амэрыканскіх выбарнікаў.

Выступаючы перад журналістамі ў Вашынгтоне, Розэнстайн заявіў, што прэзыдэнт Трамп ў курсе вынікаў расьсьледаваньня і абвінавачаньняў у адрас 12 супрацоўнікаў ГРУ. Ён быў афіцыйна праінфармаваны аб гэтым перад пачаткам эўрапейскага турнэ.

Цяпер Трамп знаходзіцца ў Вялікай Брытаніі. 16 ліпеня ён сустрэнецца ў Хэльсынкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG