Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы ставіцца «з засьцярогай» да сустрэчы Пуціна і Трампа пасьля саміту з Кім Чэн Ынам


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце пракамэнтавала будучы саміт паміж прэзыдэнтамі Расеі і ЗША.

«Мы ставімся да гэтай сустрэчы з засьцярогай. Вядома, мы асьцярожныя. Мы бачылі сустрэчу з Паўночнай Карэяй і яе вынікі былі, скажам так, няяснымі», — сказала яна.

Сустрэча Дональда Трампа і Кім Чэн Ына 12 чэрвеня 2018
Сустрэча Дональда Трампа і Кім Чэн Ына 12 чэрвеня 2018

Пры гэтым, паводле яе, ЗША не адменяць санкцыі, накладзеныя на Расею, таму што «Амэрыка верная сваёй пазыцыі супраць агрэсараў па ўсім сьвеце».

Кіраўніка ЗША і Расеі сустрэнуцца 16 ліпеня ў Фінляндыі. Паводле амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа, на парадку дня будуць Украіна, Сырыя і ўмяшальніцтва ў амэрыканскія выбары, у якім Белы дом вінаваціць Крэмль.

Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін сустракаліся двойчы на міжнародных самітах і прынамсі восем разоў гутарылі па тэлефоне. Асобнай сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША, аднак, не было ад часу анэксіі Крыму ў 2014 годзе.

27 чэрвеня дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джон Болтан сустрэўся ў Маскве з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. У пачатку сустрэчы Пуцін заявіў, што Масква «ніколі не імкнулася да канфрантацыі з Вашынгтонам», і прапанаваў «абмеркаваць крокі для аднаўленьня адносін дзьвюх краін». Па словах Пуціна, якія прыводзяць расейскія СМІ, прыезд Болтана ў Маскву «дае надзею», што бакі змогуць зрабіць першыя крокі «да аднаўленьня поўнафарматных адносінаў».

Што варта ведаць пра саміт лідэраў ЗША і КНДР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG