Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: сустрэча з Пуціным можа быць лягчэйшая, чым з NATO


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак, што яго сустрэча з расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным «можа быць самай лёгкай» часткай ягонага эўрапейскага туру ў параўнаньні з сустрэчай у NATO.

Раніцай у аўторак Трамп пакінуў Вашынгтон і выправіўся ў Брусэль, дзе лідэры 29 краін-удзельніц NATO спадзяюцца на дэманстрацыю адзінства, нягледзячы на рознагалоссі па цэлым шэрагу пытаньняў.

Гаворачы пра заплянаваныя сустрэчы ў сваім эўрапейскім туры, у тым ліку пра яго першы саміт з Пуціным у наступны панядзелак у Хэльсынкі, Трамп сказаў журналістам: «Шчыра кажучы, Пуцін можа быць самым простым з усіх. Хто можа падумаць?»

«Гэта будзе цікавы час з NATO», — сказаў Трамп журналістам. «NATO ня ставілася да нас справядліва, але я думаю, што мы будзем нешта рабіць. Мы занадта шмат плацім, а яны плацяць занадта мала».

Сустрэча заходніх лідэраў у Брусэлі можа ператварыцца ў арэну супярэчнасьцяў пасьля таго, як у чэрвені ў Канадзе адбыўся саміт краін G7, дзе адбыўся канфлікт паміж Трампам і кіраўнікамі вядучых разьвітых краін. Саміт лічыцца адным з самых складаных на працягу многіх гадоў з прычыны боязі, што Трамп стане яшчэ больш варожым у адносінах да NATO — саюзу, які мацаваў эўрапейскую бясьпеку на працягу 70 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG