Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 гады таму Лукашэнка перамог на першых прэзыдэнцкіх выбарах


Лукашэнка прысягае на Канстытуцыі, 1994 год
Лукашэнка прысягае на Канстытуцыі, 1994 год

У другім туры першых у гісторыі сучаснай Беларусі прэзыдэнцкіх выбараў 10 ліпеня 1994 году перамог кандыдат Аляксандар Лукашэнка. Паводле афіцыйных зьвестак, у першым туры ён набраў 44,82% галасоў, у другім, дзе спаборнічаў з тагачасным кіраўніком ўраду краіны Вячаславам Кебічам, –​ 80,1%.

Афіцыйна Аляксандар Лукашэнка стаў кіраўніком дзяржавы пасьля інаўгурацыі 20 ліпеня 1994 году, з таго часу ён застаецца на пасадзе. З ініцыятывы Лукашэнкі тройчы мянялася Канстытуцыя: значна пашыраныя прэзыдэнцкія паўнамоцтвы, дзяржаўная сымболіка была зьмененая з нацыянальнай на мадыфікаваную савецкую, расейскай мове нададзены статус дзяржаўнай нароўні зь беларускай, зьнятае абмежаваньне на толькі два прэзыдэнцкія тэрміны. Рэфэрэндумы і наступныя прэзыдэнцкія выбары праводзіліся з парушэньнямі законаў (рэфэрэндумы таксама і з парушэньнем Канстытуцыі), заходнія назіральнікі называлі іх недэмакратычнымі.

Нядаўна Лукашэнка сам згадваў 1994 год: менавіта тады, 24 гады таму, ён абяцаў перамагчы карупцыю. Наступныя прэзыдэнцкія выбары Лукашэнка мае прызначыць на 2020 год.

Кніга ​«Дзевяноста чацьвёрты» Сяргея Навумчыка, PDF >>

На момант публікацыі Лукашэнку 63 гады
На момант публікацыі Лукашэнку 63 гады
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG