Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч паабяцаў Анісім выдаць новыя правілы дарожнага руху і па-беларуску


Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч на адкрыцьці мотасэзону-2017(архіўнае фота)
Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч на адкрыцьці мотасэзону-2017(архіўнае фота)

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісьце зь Міністэрства ўнутраных спраў за подпісам міністра Ігара Шуневіча на імя дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў, старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім.

«Цяпер рыхтуюцца зьмены да правілаў дарожнага руху. Таму я і зьвярнулася да Шуневіча з прапановай: пасьля таго, як новая рэдакцыя правілаў набудзе сілу закона, выдаць іх на беларускай мове. Адказ прыйшоў станоўчы: міністэрства гатовае да супрацы», — паведаміла 9 ліпеня Свабодзе спадарыня Анісім.

Яна дадала, што ў ТБМ ужо ёсьць першы досьвед пяцігадовай даўніны выданьня правіл дарожнага руху па-беларуску.

«Я ведаю, хто мае гэтую беларускамоўную базу. І таму знайду асобаў, якія дапамогуць хуценька выдаць абноўленыя правілы», — упэўненая Алена Анісім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG