Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названы ляўрэат Букераўскай прэміі за апошнія 50 гадоў


Ляўрэатам у намінацыі «Залатая Букераўская прэмія» (The Golden Man Booker Prize), прысьвечанай лепшым кнігам сьвету за апошнія 50 гадоў стаў раман «Ангельскі пацыент» канадзкага пісьменьніка Майкла Андатжэ.

Раман, які апавядае пра Другую сусьветную вайну, стаў ляўрэатам Букераўскай прэміі ў 1992 годзе і быў пакладзены ў аснову знакамітага фільма 1996 году з Рэйфам Файнсам і Жюльет Бінош у галоўных ролях, які ўганараваны дзевяцю прэміямі «Оскар».

Уручэньне «Залатой Букераўскай прэміі» прымеркавана да 50-годзьдзя Букераўскай прэміі. У адрозьненьні ад «Букера», «Залаты Букер» прысуджаецца не рашэньнем журы, а па выніках галасаваньня чытачоў. «Ангельскі пацыент» па выніках галасаваньня апярэдзіў чатыры іншыя раманы, стаўшы, на думку чытачоў, лепшым раманам з «Букераўскага» сьпісу за 50 гадоў. Кожны зь 5 твораў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, уяўляе прадстаўляе адно зь дзесяцігодзьдзяў існаваньня Букераўскай прэміі.

Старшыня фонду Букераўскай прэміі Баранэса Хелена Кэнэдзі назвала раман «Ангельскі пацыент» «займальнай працай у галіне мастацкай літаратуры, паэтычнай і філязофскай».

Букераўская прэмія — прэстыжная літаратурная ўзнагарода, якая штогод уручаецца ў Вялікай Брытаніі. Прэмія заснаваная ў 1968 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG