Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цягам году Янку Купалу ванна не чакае». Людзі з асаблівасьцямі мэнтальнага разьвіцьця памылі помнік у Менску


Мясцовая грамадзкая арганізацыя «Сонечны круг» запрасіла людзей з асаблівасьцямі мэнтальнага разьвіцьця далучыцца да мыцьця помніка Янку Купалу ў Менску.

Перад гэтым ім правялі экскурсію па сквэры імя Янкі Купалы і дапамаглі вывучыць некалькі вершаў песьняра на памяць.

Паводле прэс-сакратара арганізацыі Марыі Малевіч, такім чынам хочуць зьвярнуць увагу на тое, што асаблівыя людзі могуць і працаваць, і цікавіцца мастацтвам.

«Мы мыем Янку Купалу не таму, што ён такі ўжо брудны і мурзаты. Не. Горад апякуецца і паркам, і помнікамі. Але гэта ня так часта. Па-першае, таму, што для гэтага патрэбная прафэсійная тэхніка, якая падымае людзей на вышыню. Тым больш што людзі павінны быць адмысловай кваліфікацыі. І магу сказаць, што яшчэ год пасьля нашага мыцьця Янку Купалу дакладна ванна не чакае», — адзначыла Малевіч.

Прафэсійную тэхніку і прафэсійных клінэраў прадставіла кампанія Atalian. Адзін зь яе супрацоўнікаў, які ўдзельнічаў у мыцьці помніка Купалу, мае асаблівасьць мэнтальнага разьвіцьця. Гэты чалавек працуе на поўную стаўку і мае рэпутацыю каштоўнага работніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG