Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі актыўнага абаронцу Курапатаў кінарэжысэра Аляксея Туровіча 


Аляксей Туровіч у курапацкім пікеце
Аляксей Туровіч у курапацкім пікеце

У Менску затрыманы абаронца Курапатаў, кінарэжысэр Алексей Туровіч. Пра гэта паведаміў актывіст Леанід Кулакоў.

Паводле яго зьвестак, Туровіча з раніцы пільнавалі міліцыянты: ад самай раніцы каля пад’езду ягонага дому прыпаркаваўся сіні мікрааўтобус, вядомы многім апазыцыянэрам. Пра гэта ён сам праінфармаваў сваіх паплечнікаў па курапацкіх акцыях.

Нягледзячы на сачэньне, Туровіч выклікаў таксоўку, каб ехаць на вахту ў Курапаты. Але як толькі ён сеў у машыну, яе акружылі супрацоўнікі ў цывільным. Туровіч мяркуе, што яго будуць судзіць за пікеты каля рэстарану «Поедем поедим».

Аляксей Туровіч — кінарэжысэр і аўтар сцэнару мастацкага фільму «Жоўты пясочак», які ён зьняў паводле аднайменнага апавяданьня Васіля Быкава. У творы расказваецца пра масавыя расстрэлы «ворагаў народу» у Курапатах у 1930-я гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG