Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч адбывае суткі за 25 сакавіка, Кастусёва будуць судзіць у Менскім раённым судзе


Мікалай Статкевіч, архіўнае фота
Мікалай Статкевіч, архіўнае фота

Палітык Мікалай Статкевіч, якога затрымалі 3 ліпеня, знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна, дзе адбывае раней прысуджаны тэрмін у 10 сутак. Пра гэта Свабодзе паведаміла Марына Адамовіч, жонка палітыка.

«Мне пацьвердзілі, што ён там. Зараз паеду на Акрэсьціна, можа, што больш даведаюся. Меркавана, ён адбывае 10 сутак за 25 сакавіка. Тады яго ўзялі раніцай каля дома, а ўвечары выпусьцілі, але, аказваецца, ён не адбыў тэрмін. Мы абскарджвалі тое затрыманьне ў пракуратуры, але нават адказу не атрымалі. Цяпер у іх такая тактыка: адтэрміноўваюць пакараньне і садзяць, калі ім трэба», — сказала Марына Адамовіч.

Паводле намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, лідэра партыі Рыгора Кастусёва будуць судзіць сёньня ў Менскім раённым судзе. Пра гэта Янукевічу паведамілі ў ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну, дзе знаходзіцца арыштаваны Рыгор Кастусёў. Янукевіч мяркуе, што судзіць Кастусёва будуць за ўдзел у пікеце ў Курапатах.

Таксама, паводле зьвестак праваабарончага цэнтру «Вясна», 4 ліпеня мае адбыцца суд на актывістам Максімам Вінярскім, якога затрымалі 3 ліпеня на вуліцы Талбухіна.

Астатніх актывістаў і назіральнікаў, якіх затрымалі ў той жа дзень на вуліцы Талбухіна, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», увечары 3 ліпеня вызвалілі без складаньня пратаколаў. У міліцэйскія пастарункі агулам было дастаўлена 30 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG