Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцу, які зьнік у Беларусі, сёньня спаўняецца 20 гадоў. Ён сустракае іх у расейскай турме


Ініцыятары глябальнай акцыі #SaveOlegSentsov у падтрымку ўкраінскага палітвязьня Крамля Алега Сянцова заклікаюць павіншаваць зь днём нараджэньня арыштаванага ў Расеі Паўла Грыба, якому 1 ліпеня спаўняецца 20 гадоў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на Facebook-старонцы акцыі.

«Сёньня, 1 ліпеня, дзень нараджэньня студэнта Паўла Грыба. Яму спаўняецца 20 гадоў. Ён сустрэне свой юбілей у расейскай турме. Каля года таму расейскія спэцслужбы выманілі яго на тэрыторыю Беларусі. Дзеля звычайнага ўкраінскага студэнта ФСБ правяло цэлую спэцаперацыю з выкраданьнем і таемным перавозам у Расею. Паўлу выставілі абсурднае абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэракту ў школе. Сапраўднай падставай для фабрыкацыі справы сталі паведамленьні ў сетцы „Укантакце“, што ён не прызнае анэксію Крыму і асуджае расейскую агрэсію ў Данбасе», — адзначаюць актывісты-праваабаронцы і заклікаюць дасылаць Паўлу віншаваньні зь днём народзінаў.

Яны нагадваюць, што Павел мае інваліднасьць, з-за чаго вымушаны пастаянна прымаць прэпараты, але ў зьняволеньні ён не атрымлівае належнай мэдыцынскай дапамогі, яму нават не перадаюць лекі, якія накіроўваюць яго родныя. Летась расейскія ўлады не дапусьціла ўкраінскіх лекараў, якія прыехалі ў Краснадар, каб агледзець хлопца.

Паводле адваката, стан Паўла імкліва пагаршаецца, а цела пакрылася язвамі.

Паўло Грыб зьнік у жніўні 2017 году ў беларускай Гомлі, пазьней яго знайшлі ў СІЗА ў расейскім Краснадары. Яму інкрымінуюць зьдзяйсьненьне злачынства паводле артыкулу аб тэрарызьме.

28 красавіка краснадарскі суд расейскага падоўжыў арышт Паўлу Грыбу да 4 ліпеня.

Справу выкрадзенага ў Беларусі ўкраінца перадалі ў расейскі суд

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG