Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыбылі дзейны і былы прэзыдэнты Аўстрыі 


Фэдэральны прэзыдэнт Аўстрыі Ван дэр Бэлен
Фэдэральны прэзыдэнт Аўстрыі Ван дэр Бэлен

Фэдэральны прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэлен упершыню прыбыў зь візытам у Беларусь.

Самалёт аўстрыйскага лідэра прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце. Гэтым жа рэйсам прыляцеў і экс-прэзыдэнт краіны Хайнц Фішэр. Гасьцей сустракаў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.

На 29 чэрвеня з удзелам Аляксандра Лукашэнкі заплянаванае адкрыцьцё мэмарыялу ахвярам нацызму ў вёсцы Трасьцянец пад Менскам. Тут былі забітыя мірныя савецкія жыхары і ваеннапалонныя, а таксама грамадзяне Аўстрыі, Нямеччыны, Чэхаславаччыны і Польшчы. Агулам — 206 500 чалавек усіх узростаў, большасьць ахвяраў складалі габрэі.

У цырымоніі таксама чакаецца ўдзел Фэдэральнага прэзыдэнта Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера і афіцыйных асобаў зь іншых краінаў — Ізраіля, Польшчы, Чэхіі.

Прэзыдэнцкая прэсавая служба паведамляе, што пасьля жалобных імпрэзаў пройдуць асобныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Аляксандрам Ван дэр Бэленам і Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Прэзыдэнты Аўстрыі і Нямеччыны прыедуць у Беларусь на адкрыцьцё мэмарыялу ў Трасьцянцы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG