Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падачу дэклярацый працягнуць на месяц, аплату падаткаў — на два тыдні 


Бігборд з напамінам заплаціць падаткі
Бігборд з напамінам заплаціць падаткі

Ад наступнага году тэрмін падачы дэклярацый аб падаходным падатку для фізычных асобаў плянуецца перанесьці з 1 сакавіка на 31 сакавіка, а аплату падаткаў падоўжыць ад 15 траўня да 1 чэрвеня.

Пра гэта падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА паведаміла намесьніца міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая. Па яе словах, навацыю мяркуецца ўнесьці ў Падатковы кодэкс. Таксама ад 2019 году грамадзяне змогуць падаваць падатковыя дэклярацыі на папяровым носьбіце ў любы падатковы орган Беларусі, незалежна ад месца сваёй рэгістрацыі.

Яшчэ адна прапанова тычыцца грамадзянаў, якія атрымліваюць даходы ад здачы ў арэнду жылых і нежылых памяшканьняў і выплачваюць падаходны падатак у фіксаваных сумах. Плянуецца адмяніць абавязак падаваць у падатковы орган дэклярацыю ў выпадку перавышэньня вызначанага заканадаўствам памеру гадавога даходу і, адпаведна, выключыць даплату падатку.

Прапануецца зьняць абмежаваньне на сацыяльны падатковы вылік па сумах страхавых унёскаў, выплачаных фізычнымі асобамі беларускім страхавым арганізацыям па дамовах добраахвотнага страхаваньня жыцьця, дадатковай пэнсіі і мэдычных выдаткаў.

Таксама дзеля дадатковай сацыяльнай падтрымкі бацькоў, мужа (жонкi) або апекуна прапануецца ўключыць у пералік утрыманцаў інвалідаў I і II груп, старэйшых за 18 гадоў.

Законапраект аб зьменах і дапаўненьнях у Падатковы кодэкс бліжэйшым часам плянуецца ўнесьці на разгляд ураду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG