Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька супраць Канапацкай: АГП правяла дэбаты кандыдатаў на пасаду старшыні партыі. ВІДЭА

абноўлена

Дэпутатка Ганна Канапацкая і лідэр АГП Анатоль Лябедзька, архіўнае фота
Дэпутатка Ганна Канапацкая і лідэр АГП Анатоль Лябедзька, архіўнае фота

Свабода атрымала магчымасьць паказаць частку дэбатаў кандыдатаў на пасаду старшыні Аб’яднай грамадзянскай партыі. Жывая трансьляцыя доўжылася першыя 20 хвілін дэбатаў.


Кіраўніцтва АГП аддала эксклюзіўнае права на паказ поўнай вэрсіі дэбатаў уласнаму інтэрнэт-тэлеканалу. «Каб захаваць інтрыгу перад партыйным зьездам», — сказаў Свабодзе кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька. І дадаў: «Ніводнай купюры ня будзе зроблена».

Зьезд АГП пройдзе 8 ліпеня, кандадатамі вылучаныя Анатоль Лябедзька, які нязьменна ачольвае АГП з 2000 году, а таксама Ганна Канапацкая, Мікалай Казлоў і Васіль Палякоў.

Паведамленьне пра ўдзел Лябедзькі ў партыйных выбарах зьявілася на афіцыйным сайце АГП 26 чэрвеня. Раней ён неаднаразова заяўляў, што ня будзе балятавацца на пасаду кіраўніка партыі.

У статуце АГП няма абмежаваньняў на колькасьць тэрмінаў кіраваньня партыяй адной і той жа асобай.

Хто заменіць Лябедзьку на чале АГП? Тры прэтэндэнты пра перамены ў партыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG