Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнт Акадэміі мастацтваў стварыў кліп на песьню «Простыя словы». ВІДЭА


Лявон Вольскі, ілюстрацыйнае фота
Лявон Вольскі, ілюстрацыйнае фота

Студэнт Акадэміі мастацтваў Ян Лысы ў межах студэнцкага праекту стварыў кліп на песьню Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава «Простыя словы». Пры здымках выкарыстоўваліся карціны Вікторыі Кульваноўскай.

Лявон Вольскі асабіста даў дазвол на публікацыю дадзенага кліпа і ўжо сам апублікаваў яго на сваім YouTube канале.

«Простыя словы» — песьня з «Народнага альбому», беларускага музычнага праекту, які выйшаў у 1997 годзе. Музыку да песьні напісаў Лявон Вольскі, словы — Міхал Анемпадыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG