Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча зьменіць скандальны «закон пра Галакост»


Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі накіраваў сьпікеру Сэйму заяву аб унясеньні паправак у закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які вядомы як «закон аб Галакосьце».

Празь некалькі месяцаў пасьля прыняцьця закону польскі ўрад хоча цалкам адмовіцца ад крымінальных запісаў, якія моцна раскрытыкавалі ЗША і Ізраіль. Парушальнікам закону пагражаў штраф і турэмнае зьняволеньне тэрмінам да трох гадоў.

У Польшчы ўступіў у сілу «Закон пра Галакост»

Старшыня канцылярыі польскага прэм’ера Міхал Дворчык заявіў сёньня ў эфіры Польскага радыё, што Інстытут нацыянальнай памяці будзе змагацца зь гістарычнай хлусьнёй «грамадзянскімі і юрыдычнымі інструмэнтамі».

Паводле закону, які быў прыняты напрыканцы студзеня, кожны, хто публічна і насуперак фактам прыпісвае польскаму народу або дзяржаве поўную або частковую адказнасьць за злачынствы, учыненыя гітлераўскай Нямеччынай або іншыя злачынствы супраць чалавецтва, міру і ваенныя злачынствы — будзе пакараны штрафам або пазбаўленьнем волі тэрмінам да трох гадоў. Закон таксама дазваляе пачынаць крымінальныя справы за адмаўленьне злачынстваў украінскіх нацыяналістаў.

Прэм’ер Польшчы заявіў, што да злачынстваў Галакосту датычныя як палякі, так і габрэі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG