Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закупленыя Азэрбайджанам беларускія «Палянэзы» паказалі на вайсковым парадзе ў Баку 


Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў аглядае беларускія "Палянэзы"
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў аглядае беларускія "Палянэзы"

На парадзе 26 чэрвеня ў Баку прадэманстравалі рэактыўныя сыстэмы залпавага агню «Палянэз» беларускай вытворчасьці. Як адзначаюць мясцовыя СМІ, ад гэтага году ракетныя сыстэмы прынятыя на ўзбраеньне азэрбайджанскай арміяй.

Раней Міністэрства абароны Беларусі паведамляла, што, згодна з кантрактам, у 2018 годзе Азэрбайджан набудзе 10 поўных камплектаў рэактыўных сыстэмаў залпавага агню «Палянэз», у які ўваходзяць транспартна-зараджальныя машыны, пункт кіраваньня, радыёлякацыйныя станцыі і ўласна ракеты.

Ўлады Армэніі ўжо заявілі, што зьдзелка Беларусі з Азэрбайджанам пагражае стабільнасьці ў рэгіёне. Максымальная дальнасьць паражэньня цэлі «Палянэзаў» складае 300 кілямэтраў. А гэта значыць, тэрыторыя Нагорнага Карабаху, права на які больш за чвэрць стагодзьдзя аспрэчваюць Баку і Ерэван, робіцца патэнцыйнай мішэньню.

У апошнія дні гэта ня першы прыклад вайсковай актыўнасьці Беларусі на міжнароднай арэне. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ананасаваў узоры новага пакаленьня тэхнікі — радыёлякацыйныя станцыі ў фармате 3D, вырабленыя на навукова-вытворчым прадпрыемстве «Іскра» ў Запарожжы.

Перасоўная станцыя базуецца на плятформе аўтамабіля Volat вытворчасьці Менскага заводу колавых цягачоў. Супраца ўкраінскага боку з МЗКЦ трымалася ў таямніцы як мінімум тры гады — дагэтуль беларускае прадпрымства абслугоўвала выключна ваенны прамысловы комплекс Расеі. На думку аналітыкаў, не даводдзіцца сумнявацца, што падобная дывэрсыфікацыя вялікім раздражняльнікам для Масквы.

Раздражняльнік для Расеі: РЛС для Ўзброеных сіл Украіны базуюцца на беларускім шасі «Волат»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG