Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна: ліст генэральнага сакратара Рады Эўропы не падстава для памілаваньня Сянцова


Алег Сянцоў
Алег Сянцоў

Просьба аб памілаваньні асуджанага ў Расеі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, накіраваная генэральным сакратаром Рады Эўропы Турб’ернам Ягландам прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну, ня можа стаць падставай для якіх-небудзь дзеяньняў.

Пра гэта заявіў прэсавы сакратар расейскага лідэра Дзьмітрый Пяскоў.

Уладзімір Пуцін І Туб'ёрн Ягланд
Уладзімір Пуцін І Туб'ёрн Ягланд

Пяскоў спаслаўся на расейскае заканадаўства, у якім, паводле яго, прапісаная працэдура памілаваньня ў РФ. Ён таксама дадаў, што пакуль не валодае інфармацыяй пра далейшы лёс Сянцова.

7 чэрвеня падчас «прамой лініі» на тэлевізіі Пуцін ухіліўся ад адказу на пытаньне, ці магчымы абмен Сянцова на арыштаванага ў Кіеве галоўнага рэдактара «РИА Новости Украина» Кірыла Вышынскага.

Раней у аўторак стала вядома, што генэральны сакратар Рады Эўропы падаў прэзыдэнту Расеі афіцыйнае прашэньне аб памілаваньні ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, які з 14 траўня працягвае галадоўку з патрабаваньнем вызваліць з расейскіх турмаў усіх украінскіх палітвязьняў. Сам Сянцоў адмовіўся прасіць Пуціна аб памілаваньні. На мінулым тыдні Ягланд наведаў Маскву і заклікаў расейскі бок вызваліць Сянцова па гуманітарных меркаваньнях.

Сёньня наконт лёсу Сянцова выказалася таксама ўпаўнаважаная ў правах чалавека ў Расеі Тацьцяна Маскалькова. Яна сказала, што «ня бачыць сьмяротнай небясьпекі» ў галадоўцы Алега Сянцова. Аднак яна прызнала, што «40 дзён галадоўкі — гэта сурʼёзна».

Расейскі амбудсмэн Тацьцяна Маскалькова ў Кіеве, 26 чэрвеня 2018
Расейскі амбудсмэн Тацьцяна Маскалькова ў Кіеве, 26 чэрвеня 2018

Сёньня Тацьцяна Маскалькова прыехала ва Ўкраіну. У Кіеве яна паведаміла журналістам, што неўзабаве мае намер наведаць Алега Сянцова ў калёніі. Яна таксама расказала, што зьвярнулася да кіраўніцтва Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў з просьбай, каб да Сянцова дапусьцілі лекараў, якіх прапануюць адвакаты і сваякі, нягледзячы на тое што сам ён, па яе словах, адмаўляецца ад дапамогі мэдыкаў. Раней Маскалькова параўнала галадоўку Сянцова зь «лячэбным галаданьнем».

На мінулым тыдні Маскалькова і ўкраінская ўпаўнаважаная па правах чалавека Людміла Дзянісава ўзгаднілі сьпіс з 34 чалавек, якія знаходзяцца пад вартай на тэрыторыі дзьвюх краін, якіх яны маюць намер наведаць да пачатку жніўня бягучага году.

Неўзабаве пасьля гэтага абодва бакі абвінавацілі адзін аднаго ў нежаданьні і няздольнасьці выконваць дамоўленасьці. Расейскія ўлады не пусьцілі Дзянісаву ў калёнію, дзе знаходзіцца Сянцоў, і адмовілі ў відэасувязі з ім.

Алег Сянцоў, асуджаны ў Расеі на 20 гадоў па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Крыме, 14 траўня абвясьціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць з расейскіх турмаў усіх украінскіх палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG