Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Беларусі ў ААН: «Даклад Харасьці — палітычна матываваны, аднабокі і перадузяты»


Штаб-кватэра ААН у Жэнэве
Штаб-кватэра ААН у Жэнэве

Юры Амбразевіч, сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэнэве, заявіў пра «прынцыповае непрызнаньне мандату спэцыяльнага дакладчыка ААН Міклаша Харасьці» падчас абмеркаваньня дакладу пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

«Са шкадаваньнем канстатуем, што сёньня Рада вымушана разглядаць палітычна матываваны, аднабокі і перадузяты дакумэнт, — сказаў Юры Амбразевіч. — Яго сэнс наўмысна скажае рэальнасьць. Галоўная мэта дакладу, а дакладней, спонсараў гэтай рэзалюцыі, — гэта абгрунтаваньне мэтазгоднасьці захаваньня ціску на палітычнае кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь».

Амбразевіч таксама заявіў: «Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, як і ва ўсіх іншых краінах, у тым ліку тых, якія абвясьцілі сябе чэмпіёнамі ў гэтай сфэры, не зьяўляецца ідэальнай. Але разам з гэтым і ў першую чаргу хачу заявіць, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не нясе ў сабе пагрозы ні для грамадзян краіны, ні для суседзяў, ні для міжнароднай супольнасьці. І ўжо тым больш на фоне ўсіх гуманітарных катастроф і крызісаў у розных кутках нашай плянэты гэтую сытуацыю нельга назваць крызіснай або патрабуючай неадкладнай увагі ўсясьветнай супольнасьці», — цытуе БелаПАН пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН у Жэнэве.

Юры Амбразевіч таксама адзначыў, што ў апошні час было шмат разважаньняў пра тое, як палепшыць працу Рады, скараціць час на дыскусіі, аптымізаваць рэсурсы.

«У гэтым кантэксьце мы лічым, што разгляд сытуацыі ў Беларусі — гэта менавіта тая сытуацыя, калі можна і трэба аптымізаваць, — заявіў Амбразевіч. — Улічваючы выкладзеную намі пазыцыю, Беларусь заклікае дзяржавы ня ўдзельнічаць у дыялёгу са спэцдакладчыкам. Упэўненыя, што вызвалены час Рада зможа выкарыстаць для абмеркаваньня іншых, сапраўды неадкладных, пытаньняў у галіне заахвочваньня і абароны правоў чалавека».

25 чэрвеня на сэсіі Рады ААН па правах чалавека, якая адбываецца ў Жэнэве, спэцыяльны дакладчык Міклаш Харасьці агучыў свой апошні даклад аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі. Паводле яго, сытуацыя з правамі чалавека не зьмянілася ў лепшы бок.

Спэцыяльны дакладчык ААН: Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не зьмянілася. Патрэбны мой наступнік

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG