Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган лідзіруе на выбарах прэзыдэнта Турэччыны


Рэджэп Таіп Эрдаган
Рэджэп Таіп Эрдаган

Паводле першых вынікаў, Рэджэп Таіп Эрдаган набірае больш за 50% галасоў на выбарах прэзыдэнта Турэччыны.

Дзейны прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган лідзіруе на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах пасьля апрацоўкі 73,49% бюлетэняў, паведамляе турэцкае дзяржаўнае агенцтва Anadolu.

Паводле гэтых вынікаў, Эрдаган набірае 54,82% галасоў, а яго галоўны апанэнт — лідэр апазыцыйнай Рэспубліканскай народнай партыі Мухарэм Інджэ — 29,57%.

Паводле дадзеных Anadolu, датэрміновыя выбары прэзыдэнта і парлямэнту праходзілі на 180 065 участках.

У красавіку Эрдаган заявіў, што прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары адбудуцца 24 чэрвеня, на 17 месяцаў раней, чым плянавалася.

З прычыны канстытуцыйных зьменаў, ухваленых пасьля рэфэрэндуму 2017 году, Турэччына пераходзіць ад парлямэнцкай сыстэмы да прэзыдэнцкай, надаючы наступнаму прэзыдэнту пашыраныя паўнамоцтвы.

Зьмены, якія дазволяць Эрдагану заставацца ва ўладзе да 2029 году падтрымалі 51% удзельнікаў галасаваньня ў рэфэрэндуме. Яны набудуць моц пасьля выбараў.

Эрдаган быў прэм’ерам Турцыі ад 2003 да 2014 году, пасьля гэтага стаў прэзыдэнтам краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG