Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўразьвязу ўхваліла падаражэньне шэнгенскіх візаў да 80 эўра


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амбасадары краінаў Эўрапейскага зьвязу 19 чэрвеня ад імя Рады Эўразьвязу ўхвалілі мандат на перамовы з Эўрапарлямэнтам па зьменах у візавы кодэкс. Калі можа быць прынятае канчатковае рашэньне, не ўдакладняецца.

Сярод прапанаваных зьменаў — падаражаньне візаў да 80 эўра зь цяперашніх 60. У сакавіку такія зьмены анансавала Эўракамісія.

Таксама Радай прапанавана:

  • Дазволіць падаваць заяўкі на атрыманьне візаў у тэрмін не раней за 6 месяцаў і не пазьней за 15 дзён.
  • Дазволіць запаўняць і падпісваць заяўкі на візу цалкам у электроннай форме.
  • Вызначыць больш дакладна, якая краіна мае разглядаць заяўку на наведваньне некалькіх краінаў.
  • Увесьці ўзгоднены падыход да выдачы шматразовых візаў на 1–5 год для рэгулярных вандроўнікаў з добрай візавай гісторыяй.

Падвысіць цэны на візы да 80 эўра прапануецца, каб «забясьпечыць краінам-удзельнікам пакрыцьцё коштаў апрацоўкі візаў бяз стрымліваньня атрыманьня візаў». Цану візы прапануюць пераглядаць раз на тры гады (цяперашняя трымаецца з 2007 году).

Акрамя таго, рэгуляваньні накіраваныя на лепшую каапэрацыю з трэцімі краінамі ў рэадмісіі (дэпартацыі парушальнікаў з шэнгенскай зоны і вяртаньня іх на радзіму), асабліва ў выпадках, калі трэція краіны ня хочуць супрацоўнічаць.

Беларусь ужо некалькі год вядзе перамовы аб тым, каб цана шэнгенскай візы для беларусаў была зьніжаная да 35 эўра — візы для беларусаў могуць не падаражэць, а патаньнець. Беларусы тым часам у лідэрах па колькасьці атрыманых шэнгенскіх візаў на душу насельніцтва. Суседняя Ўкраіна ўжо год жыве зь «бязьвізам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG