Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: амаль 69 мільёнаў людзей у сьвеце — уцекачы


Уцекачы ў Македоніі, ілюстрацыйнае фота, 2015 год
Уцекачы ў Македоніі, ілюстрацыйнае фота, 2015 год

Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН у справах бежанцаў заяўляе, што па выніках 2017 году ў сьвеце налічваецца каля 69 мільёнаў чалавек, якія ўцяклі ад вайны, гвалту або перасьледу, што ёсьць новым рэкордам.

Паводле штогадовай справаздачы, апублікаванай 19 чэрвеня, колькасьць уцекачоў і ўнутрана перамешчаных асоб узрасла на 4,6% у 2017 годзе ў параўнаньні з мінулым годам.

Амаль 70% бежанцаў уцяклі зь пяці краін — Сырыі, Аўганістану, Паўднёвага Судану, Бірмы і Самалі.

Вярхоўны камісар ААН у справах бежанцаў Філіпа Гранды сказаў, што патокі ўцекачоў могуць істотна замарудзіцца, калі ўдасца завяршыць войны і вырашыць крызісы ў гэтых краінах. «Але мы ня бачым значнага прагрэсу ў справе дасягненьня міру хоць у якой-небудзь з гэтых краін», — зазначыў Гранды.

Турэччына, Пакістан, Лібан і Іран таксама сярод краін з найбольшай колькасьцю ўцекачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG