Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэланіі Трамп «ненавісна бачыць» падзел семʼяў нелегальных мігрантаў


Дональд Трамп і Мэланія Трамп
Дональд Трамп і Мэланія Трамп

Каля 2 тысячаў дзяцей незаконных мігрантаў былі разлучаныя з бацькамі і знаходзяцца ў часовых цэнтрах у ЗША. Гэтае рашэньне выклікае шырокую і вострую крытыку ў саміх Злучаных Штатах і за межамі краіны.

Мы паведамлялі пра тое, што пад агнём гэтай крытыкі апынуўся старэйшы дарадца Дональда Трампа Стывэн Мілер, распрацоўшчык адпаведнага закону. Апанэнты прыгадалі Мілеру, што ён сам нашчадак уцекачоў зь Беларусі. Ягоны дзед па матчынай лініі Самуэль Таўбман пакінуў у 1903 годзе Беларусь, уцякаючы ад пагромаў.

Сёньня да галасоў з асуджэньнем практыкі падзелу семьяў далучылася пэршая лэдзі Мэланія Трамп. Яе прадстаўніца Стэфані Грышам выступіла з наступнай заявай:

«Спадарыні Трамп ненавісна бачыць, як дзяцей аддзяляюць ад іх семʼяў, яна спадзяецца, што абодва бакі змогуць у рэшце рэшт дамагчыся посьпеху пры правядзеньні іміграцыйнай рэформы. Яна верыць, што нам патрэбная краіна, якая падпарадкоўваецца законам, але кіруецца сэрцам».

Варта нагадаць, што Мэланія Трамп — таксама імігрантка, яна нарадзілася ў Славеніі, у былой Югаславіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG