Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Атэнах пратэстоўцаў супраць перайменаваньня Македоніі разагналі сьлезацечным газам. Відэа


Грэцыя і Македонія ў нядзелю, 17 чэрвеня, зьбіраюцца падпісаць пагадненьне аб перайменаваньні Македоніі, паведамляе агенцтва Reuters .

Адзначаецца, што пагадненьне падпішуць кіраўнікі МЗС абедзьвюх краін Алексіс Цыпрас і Зоран Заеў на мяжы Грэцыі, Македоніі і Альбаніі.

Раней Атэны і Скоп’е дамовіліся аб тым, што Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія будзе перайменаваная ў Рэспубліку Паўночная Македонія.

16 чэрвеня ў Атэнах ля парлямэнту Грэцыі прайшоў мітынг пратэсту супраць такога перайменаваньня Македоніі. Дэманстранты трымалі плякаты «Македонія — гэта Грэцыя». Пратэстоўцы спрабавалі прабіцца ў парлямэнт, паліцыя ўжыла сьлезацечны газ.

Спрэчка паміж Грэцыяй і Македоніяй вакол назвы працягваецца ад 1991 году, аднак кіраўнікі ўрадаў абедзьвюх краін прыйшлі да пагадненьня 12 чэрвеня 2018 году. Праз спрэчку Грэцыя блякавала далучэньне Македоніі да NATO і ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG