Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таксі ўрэзалася ў натоўп у цэнтры Масквы, ёсьць параненыя


У натоўп у цэнтры Масквы ўрэзалася таксі, як найменей восем чалавек паранена. Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС.

«У раёне дома 4 на вуліцы Ільлінцы аўтамабіль таксі урэзаўся ў дарожны знак, пасьля чаго заехаў у натоўп людзей», — сказаў суразмоўца агенцтва ТАСС.

Па дапамогу мэдыкаў зьвярнуліся восем чалавек. Вядома, што сярод пацярпелых ёсьць грамадзяне Мэксыкі, Расеі, Украіны.

Кіроўца таксі затрыманы. Паводле маскоўскіх уладаў, ён меў правы, выдадзеныя ў Кыргізстане.

Абставіны і прычыны аварыі, а таксама стан пацярпелых высьвятляюцца. Паводле папярэдняй вэрсіі, кіроўца страціў кантроль над машынай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG