Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўца зь Печаў асудзілі на тры гады калёніі


Барысаўскі суд прызнаў старшага лейтэнанта Глеба Чайкоўскага вінаватым паводле ч. 1, ч. 2 арт. 455 КК «Злоўжываньне ўладай, спалучанае з гвалтам».

Глеб Чайкоўскі служыў у 3-й гвардзейскай школе 72-га вучэбнага цэнтру. У справе Чайкоўскага больш за 16 эпізодаў. Усе тычацца пэрыяду ліпеня-жніўня 2017 году, калі ён камандаваў узводам падчас навучаньня ваджэньню самаходнай артылерыйскай устаноўкі. Падзеі адбываліся на танкадроме № 1.

Паводле сьледзтва, Чайкоўскі біў падначаленых

  • нагой па галёнцы;
  • сапёрнай лапаткай па сьпіне;
  • малой сапёрнай лапаткай па галаве;
  • мэталічнай антэнай па нагах;
  • прымусіў адціскацца, а потым ударыў малой сапёрнай лапаткай;
  • двойчы кулаком у галаву;
  • драўлянай палкай па назе і тулаве;
  • прымусіў прынесьці і трымаць пэўны час 2 слупы вагой па 25 кіляграмаў.

Пра зьдзек і ўжываньне гвалту з боку Чайкоўскага раказалі сьледчым больш за дзесяць вайскоўцаў.

«Біў салдат антэнай і сапёрнай лапаткай». Судзяць яшчэ аднаго вайскоўца зь Печаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG