Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі Паўла Севярынца


Павал Севярынец у Курапатах
Павал Севярынец у Курапатах

Аднаго зь лідэраў пратэсту супраць адкрыцьця рэстарана каля Курапатаў Паўла Севярынца затрымалі сёньня ў Менску міліцыянты. Пра гэта Свабодзе паведаміла маці актывіста Тацяна Севярынец.

Паводле яе, Паўла Севярынца цяпер вязуць у Бараўлянскі аддзел міліцыі.

Павал Севярынец браў удзел у сустрэчы групы актывістаў у справе абароны Курапатаў з супрацоўнікамі амбасады ЗША, якая мелася пачацца а 16-й гадзіне. Па зьвестках Тацяны Севярынец, пасьля сустрэчы Павал сеў у тралейбус, каб ехаць у Курапаты на талаку, але там не зьявіўся.

Вольга Севярынец пацьвердзіла Свабодзе інфармацыю пра затрыманьне.

«Пасьпеў пазваніць, сказаў, каб не хвалявалася, спадзяецца, што гадзіны праз тры адпусьцяць. Больш гаварыць ня далі», — сказала Вольга Севярынец.

Севярынца адпусьцілі, склаўшы на яго новыя пратаколы

Пазьней Паўла Севярынца выпусьцілі з пастарунку, і ён зноў прыйшоў да абаронцаў Курапатаў. Павал сказаў, што на яго склалі тры пратаколы: за супраціў міліцыі, за хуліганства і за перашкоду грамадзкай установе. Яшчэ адзін пратакол склалі супрацоўнікі ДАІ за парушэньне правілаў дарожнага руху.

Севярынца будуць судзіць за заклікі да правядзеньня акцыі «Астравецкі шлях»

У судзе Савецкага раёну Менску 14 чэрвеня будзе разглядацца адміністрацыйная справа Паўла Севярынца, якога абвінавачваюць у тым, што 26 красавіка ў Менску падчас «Чарнобыльскага шляху» ён заклікаў да правядзеньня акцыі «Астравецкі шлях».

Палітык абвінавачваецца па арт. 23.34 КаАП (парушэньне парадку правядзеньня ці арганізацыі масавага мерапрыемства).

«Пляную прыйсьці на суд, паколькі абвінавачаньне ў закліках — першае ў маёй кар’еры», — сказаў ён БелаПАН.

Аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху — 2018» заплянаваў 26 чысла кожнага месяца праводзіць антыядзерныя акцыі ў гарадах, якія разьмешчаныя паміж Менскам і Астраўцом (Гарадзенская вобласьць): Заслаўі, Радашкавічах, Маладэчне, Вілейцы, Смаргонях, Ашмяне. Завяршыцца гэтая сэрыя акцый павінна 26 лістапада ў Астраўцы.

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах​

  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Менску.
  • Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.​

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG