Папулярная відэаблогерка Лера Яскевіч выканала песьню на словы Ніла Гілевіча — «Калі рана ўстанеш».
13 чэрвеня Лера Яскевіч выклала кліп на сваім Youtube-канале, які мае звыш 400 тысяч падпісчыкаў.
Лера Яскевіч — выканаўца аўтарскіх і кавэр-вэрсій песень зь Менску, удзельніца праекту «Х-фактор. 8 сезон» ва Ўкраіне.
«Ты на сувязі, маёр?» Пётра Клюеў і Лера Яскевіч прасьпявалі «Space Oddity» ў перакладзе Хадановіча. ВІДЭА
Раней Лера Яскевіч разам са сьпеваком Пётрам Клюевым выканалі песьню Дэвіда Боўі «Space Oddity» па-беларуску ў перакладзе паэта Андрэя Хадановіча для беларускага агучваньня фільму «Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці».
Агульная колькасьць праглядаў відэа на YouTube-канале Леры Яскевіч — 38,8 мільёна.