Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лепш за Оксфардзкую палітэхніку і «МГИМО». Дзьве беларускія ВНУ трапілі ў сусьветны рэйтынг


Оксфард
Оксфард

Штогод фірма Quacquarelli Symonds публікуе рэйтынг ВНУ з усяго сьвету. Сёлета першае месца, як і сем гадоў запар, заняў Масачусэцкі тэхналягічны інстытут. За ім Стэнфардзкі і Гарвардзкі ўнівэрсытэты.

QS World University Rankings складаецца на падставе бальнай сыстэмы. Навучальная ўстанова можа здабыць агулам 100 балаў. Пры складаньні рэйтынгу QS ацэньваюць акадэмічную рэпутацыю ВНУ, рэпутацыю сярод працадаўцаў, суадносіны выкладчыкаў і навучэнцаў, індэкс цытаванасьці, долю замежных выкладчыкаў і студэнтаў.

Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт заняў 354-е месца адразу пасьля Лёнданскага ўнівэрсытэту. За БДУ ў рэйтынгу Маскоўскі інстытут міжнародных адносін і Oxford Brookes University, вядомы як Оксфардзкая палітэхніка. У мінулым годзе БДУ быў на 334 месцы.

Паміж 800 і 1000 месцамі апынуўся Беларускі нацыянальны тэхналягічны ўнівэрсытэт. Летась ён трапіў у рэйтынг паміж 751 і 800 месцамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG