Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі спадзяюцца на доўгае замірэньне на Данбасе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Нямеччына і Францыя спадзяюцца, што на Данбасе ўвядуць доўгае замірэньне. Пра гэта на сумеснай прэс-канфэрэнцыі заявілі старшыня нямецкага МЗС Гайка Маас і яго францускі калега Жан-Іў Ле Дрыян пасьля перамоваў у «нармандзкім фармаце», якія адбыліся ў Бэрліне.

«Усе бакі зноў заявілі аб падтрымцы працяглага замірэньня, уключаючы адвядзеньне цяжкага ўзбраеньня, разьвядзеньне войскаў і разьмінаваньне, а таксама абарону і забесьпячэньне доступу [назіральнікаў АБСЭ да ўчасткаў у рэгіёне. — Рэд.]», — сказаў Маас.

Акрамя таго, ён расказаў, што Масква і Кіеў да гэтага часу «далёкія адно ад аднаго» ў перамовах аб увядзеньні міратворчай місіі ААН на Данбасе.

Ле Дрыян, са свайго боку, адзначыў, што бачыць «станоўчую дынаміку» ў пытаньні мірнага ўрэгуляваньня.

«Мы гатовыя працаваць над парамэтрамі магчымай місіі ААН на ўсходзе Ўкраіны, калі імплемэнтацыя менскіх дамоўленасьцяў дазволіць гэта», — сказаў міністар замежных спраў Францыі.

Украіна, Нямеччына і Францыя хочуць, каб войскі ААН былі разгорнутыя на ўсіх тэрыторыях, якія кантралююцца баевікамі пры падтрымцы Расеі, у тым ліку на расейска-ўкраінскай мяжы. Масква выступае супраць гэтай ідэі.

Папярэдняя сустрэча кіраўнікоў МЗС краін «нармандзкай чацьвёркі» адбылася 18 лютага 2017 году.

У лютым 2018 году сустрэча кіраўнікоў МЗС краін «нармандзкага фармату» была заплянаваная на палях Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, але пасьля высьветлілася, што яна не адбудзецца, бо на яе не пасьпявае прыбыць нямецкая дэлегацыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG