Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваныя па справе пра 389 кг какаіну расейцы вінавацяць першага сакратара амбасады ў Аргентыне


Валізкі з какаінам, знойдзеныя на тэрыторыі расейскай амбасады ў Буэнас-Айрэсе (фота Міністэрства бясьпекі Аргентыны)
Валізкі з какаінам, знойдзеныя на тэрыторыі расейскай амбасады ў Буэнас-Айрэсе (фота Міністэрства бясьпекі Аргентыны)

Арыштаваныя ў Аргентыне па гучнай справе аб кантрабандзе какаіну з Лацінскай Амэрыкі ў Расеі Іван Блізьнюк і Аляксандр Чыкала праз адваката перадалі у рэдакцыі РБК ліст, у якім выклалі сваю вэрсію падзей.

Блізьнюк і Чыкала сьцьвярджаюць, што невінаватыя: «Усе абвінавачваньні супраць нас былі падстроеныя». У прыватнасьці, яны настойваюць на тым, што першы сакратар амбасады Расеі ў Аргентыне Алег Вараб’ёў ашальмаваў іх, каб адвесьці падазрэньні, як сказана ў лісьце, «ад сябе і іншых злачынцаў і наркадыпляматаў».

Вараб’ёў цяпер праходзіць па справе як сьведка. Блізьнюк і Чыкала пішуць, што менавіта ён адказваў за бясьпеку расейскай дыпляматычнай місіі ў Аргентыне ў той момант, калі ў школе пры пасольстве былі выяўленыя валізкі з какаінам.

Пра тое, што на тэрыторыі пасольства былі выяўленыя 389 кіляграмаў наркотыку, у лютым абвясьціла міністарка бясьпекі Аргенты. Паводле яе, пра какаін уладам Аргентыны паведаміў расейскі амбасадар Віктар Каранэлі. Пасьля гэтага какаін замянілі на муку і адсачылі шлях валізак ў Маскву. Сьцьвярджаецца, што гэта была сумесная апэрацыя спэцслужбаў. У выніку былі арыштаваныя тры чалавекі ў Расеі, у тым ліку былы загадчык гаспадаркі амбасады, адзін — у Нямеччыне і двое — Блізьнюк і Чыкала — у Аргентыне.

Арыштаваныя ў Аргентыне пішуць РБК, што ня мелі фізычнага доступу у будынак школы, аховай якой займаліся «камэнданты ФСБ, якія кантралююць усіх, хто ўваходзіць і выходзіць, а таксама пранос рэчаў».

Міністэрства замежных спраў Расеі неаднаразова адмаўляла дачыненьне дыпляматаў да спробы увезьці ў Расею какаін. У прыватнасьці, пра Вараб’ёва, аб якім гаворыцца ў лісьце Блізьнюка і Чыкалы, сьцьвярджалася, што менавіта ён западозрыў нядобрае ў сувязі з валізкамі, якія захоўваліся ў школе, і прапанаваў іх праверыць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG