Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп распарадзіўся, каб ЗША не падпісвалі выніковы дакумэнт саміту «Вялікай сямёркі»


Дональд Трамп па прылёце на саміт «Вялікай сямёркі»
Дональд Трамп па прылёце на саміт «Вялікай сямёркі»

Саміт G7 адбываўся ў Канадзе.

Паводле запісаў у твітары прэзыдэнта ЗША, такое рашэньне стала рэакцыяй на выказваньні прэм’ер-міністра Канады Джастына Трудо. Трудо на прэсавай канфэрэнцыі па выніках саміту крытыкаваў пазыцыю ЗША па пытаньнях міжнароднага гандлю. У прыватнасьці — увядзеньне мытаў на ўвоз мэталюргічнай прадукцыі.

Дональд Трамп назваў выказваньні Трудо «несумленнымі». Ён адзначыў, што ўведзенае мытаў сталі адказам на абмежаваньні на імпарт амэрыканскіх тавараў, якія дзейнічаюць у Канадзе і іншых краінах.

Лідэры краін «Вялікай сямёркі» 8 і 9 чэрвеня правялі сустрэчы ў канадскай правінцыі Квэбэк. Адтуль прэзыдэнт ЗША адляціць у Сынгапур на гістарычныя перамовы з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG