Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп зьбіраецца «раскусіць» Кім Чэн Ына на першай хвіліне размовы


Дональд Трамп.
Дональд Трамп.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адпраўляецца ў Сынгапур на сустрэчу зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам з «місіяй міру».

Як сказаў амэрыканскі прэзыдэнт журналістам у Канадзе, адкуль — з саміту «Вялікай сямёркі» — ён адправіцца ў Сынгапур, ён адчувае сябе «упэўнена», хоць і прызнае, што гаворка ідзе пра «неразьведанныя тэрыторыі»: лідэры ЗША і Паўночнай Карэі раней у гісторыі ніколі не сустракаліся.

Паводле словаў Трампа, у першую ж хвіліну размовы з Кімам ён зразумее, ці сур’ёзна настроены лідэр КНДР. Калі ён адчуе, што Кім Чэн Ын шчыра не імкнецца да міру, ён «ня будзе марнаваць час», сказаў Трамп.

Сустрэча ў Сынгапуры намечана на 12 чэрвеня. Пра падрыхтоўку да яе актыўна піша мясцовая прэса. Як піша ў суботу выданьне The Straights Times, Кім Чэн Ын будзе харчавацца выключна тымі прадуктамі, якія будуць прывезены для яго з Паўночнай Карэі. З гэтай мэтай у нядзелю самалёта Іл-76 даставіць у Сынгапур ежу для паўночнакарэйскага кіраўніка.

Разам зь ежай у Сынгапур будуць дастаўлены аўтамабілі клясы люкс Mercedes Benz, якія ўвойдуць у картэж кіраўніка КНДР. Сам Кім Чэн Ын будзе перасоўвацца на BMW сёмай сэрыі, які ўжо чакае паўночнакарэйскага госьця ў Сынгапуры.

Мяркуецца, што лідэр КНДР прыбудзе да месца сустрэчы на старым самалёце Іл-62, якому, па ўсёй бачнасьці, давядзецца прызямліцца ў Пэкіне для дазапраўкі. Паводле дадзеных СМІ, Кім Чэн Ын разам з паўночнакарэйскай дэлегацыяй будзе жыць у пяцізоркавым гатэлі Saint Regis, знаходжаньне ў якім улады Паўночнай Карэі ўжо часткова аплацілі.

Найстражэйшыя меры пэрсанальнай бясьпекі прынятыя на фоне паведамленьняў аб тым, што Кім Чэн Ын асьцерагаецца замаху падчас свайго замежнага падарожжа.

На саміце ў Сынгапуры Трамп мае намер запатрабаваць ад Кім Чэн Ына поўнай адмовы ад ядзернай зброі. Як завіў 8 чэрвеня дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа у інтэрвію NHK, у абмен ЗША абяцаюць забясьпечыць Пхеньяну гарантыі бясьпекі і «больш цёплыя палітычныя адносіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG