«Дадзенае рашэньне было ініцыяванае ў 2006 годзе адміністрацыяй прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага. Беларуска-амэрыканскія адносіны за гэты час істотна зьмяніліся. Але, як мы бачым, у некаторых пытаньнях Вашынгтон, на жаль, пакуль ня здольны перагледзець сваю састарэлую пазыцыю ў дачыненьні да Беларусі», — прыводзіць словы намесьніка начальніка ўпраўленьня інфармацыі і лічбавай дыпляматыі МЗС Беларусі Андрэя Шуляка прэс-служба МЗС.
Па словах Шуляка, Беларусь умацоўвае рэгіянальную і міжнародную бясьпеку. А таму сьцьвярджэньне пра пагрозу для іншых дзяржаваў гучыць абсурдна.
«Цяперашняе рашэньне амэрыканскага боку не адпавядае сапраўднаму становішчу справаў у адносінах Беларусі і ЗША, — сказаў Андрэй Шуляк. — Беларускі бок зацікаўлены ў працягу канструктыўнага ўзаемадзеяньня з злучанымі Штатамі».