Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі могуць увесьці крымінальную адказнасьць за лжывую інфармацыю ў інтэрнэце, у тым ліку на форумах


У Беларусі абмяркоўваюць пытаньне аб увядзеньні адказнасьці за лжывую інфармацыю ў інтэрнэце, у тым ліку калі яе крыніцай зьяўляецца ананім. Пра гэта паведаміў генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк, піша БЕЛТА.

Аляксандар Канюк удакладніў, што гаворка ідзе ня толькі пра адміністрацыйную, але і пра крымінальную адказнасьць, а таксама ня выключыў і магчымасьці ўвядзеньня буйной матэрыяльнай адказнасьці.

«Бачыце, колькі СМІ цяпер зьявілася, іх спэцыфіку. Я маю на ўвазе інтэрнэт і форумы, — перадае словы Канюка Tut.by. — Чаго там толькі няма! Прыдумляюць сабе нікнэйм, абражаюць адзін аднаго, людзей. Часам ілжывы кантэнт бударажыць грамадзкую думку, з-за гэтага бываюць вялікія наступствы».

Цяпер у Беларусі прадугледжаная адказнасьць за паклёп, «і грамадзянская адказнасьць, і крымінальная», адзначыў генпракурор.

10 беларускіх фэйкаў 2017 году: Ад «фраў А.» да Лукашэнкі на Tesla

Паводле Канюка, СМІ павінны даваць правераны кантэнт, і пытаньне аб рэгуляваньні інтэрнэту востра стаіць і ў краінах Заходняй Эўропы: напрыклад, у Нямеччыне прадугледжаныя буйныя штрафы за прадстаўленьне лжывай інфармацыі.

19 красавіка 2018 году Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў закон аб СМІ, якія павялічваюць кантроль дзяржавы за мэдыяпрасторай і інтэрнэтам у Беларусі.

Паводле праекту, тэкст якога 2 красавіка апублікавала Беларуская асацыяцыя журналістаў, уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя асобаў, якія разьмяшчаюць інфармацыю ў інтэрнэце, у тым ліку ў камэнтарах і на форумах. Прадугледжваецца абавязковая мадэрацыя камэнтароў інтэрнэт-рэсурсаў, адсутнасьць якой можа прывезьці да блякаваньня сайту. Таксама разглядаюць магчымасьць поўнага блякаваньня асобных сацыяльных сетак. Усяго замежнага ў беларускай інфапрасторы будзе менш. Сьпіс забароненай інфармацыі будзе абнаўляцца, а адказнасьць за яе распаўсюд прапануюць узмацніць. Уласьнікам сайтаў прапануюць дасылаць sms сваім камэнтатарам.

Кіраўнікі незалежных інтэрнэт-рэсурсаў заяўлялі, што падрыхтаваныя папраўкі ў закон «Аб СМІ» сьведчаць пра жаданьне дзяржавы ўсталяваць больш жорсткі кантроль над мэдыясфэрай.

Каго будуць блякаваць і штрафаваць. Мінінфарм патлумачыў абноўлены закон аб СМІ

Як беларуская дзяржава парушае свой жа закон аб СМІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG